Государственное учреждение образования "Детский сад № 15 г. Борисова"
телефон: 73 30 12; 73 23 22
email: sad15@rooborisov.by
222518, г. Борисов, пер. Краснознаменный, 12

Гуканне вясны!

27.03.2025
Гуканне вясны!

 «Гуканне вясны» — адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных абрадаў, які дастаўся нам ад далёкіх продкаў. Перавесці назву можна, як зазыванне вясны на зямлю. У даўнія часы дзяўчаты збіраліся на ўзгорках і спявалі вяснянкі, песні, у якіх клікалі вясну, вадзілі карагоды. З мэтай далучэння выхаванцаў да беларускага народнага слова, народных звычаяў у нашым дзіцячым садзе прайшло фальклорнае свята «Гуканне вясны».Гэта свята не толькі яркае, але і вельмі музычнае. Выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі песні-вяснянкі – усё гэта прынесла масу станоўчых эмоцый! Усе засталіся вельмі задаволеныя святам.Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем нашы традыцыі.

Версия сайта для слабовидящих