Государственное учреждение образования "Детский сад № 15 г. Борисова"
телефон: 73 30 12; 73 23 22
email: sad15@rooborisov.by
222518, г. Борисов, пер. Краснознаменный, 12

Дзень роднай мовы

21.02.2025
Дзень роднай мовы

У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. 3 ініцыятывай увесці такі дзень выступіла краіна Бангладэш. Гісторыя свята сумная. 21 лютага 1957г. у горадзе Дака, сталіцы Бангладэш, загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права прызнаць родную для іх бенгальскую мову дзяржаўнай. Свята гэта, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на захаванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўя ў сучасным свеце. Міжнародны дзень род


Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

 Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

У нашай установе праходзiлi такiя мерапрыемства:

Акцыя “Гавары са мной па- беларуску” разам з бацькамi;

Фотазона  «Я мову родную люблю!    

Арганізацыя кніжных выстаў у групах (дзіцячая літаратура беларускіх пісьменнікаў);                                              

Выстава дзіцячых малюнкаў  па творах беларускіх казак (сярэдні і старшы ўзрост);          

Выраб паштовак для бацькоў, прысвечаных паміжнаноднаму дню Роднай мовы (сярэдні і старшы ўзрост);               

Выкарыстанне малых форм беларускага фальклору на занятках,  ва усіх відах нерэгламентаванай дзейнасці;                

Тэматычныя заняткі на беларускай мове "Родная мова"        

Версия сайта для слабовидящих