Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наш дзіцячы сад таксама адзначае гэты дзень.
Правядзеннедзён роднай мовы дае магчымасць нагадаць, што мы – беларусы, а наша родная мова –беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне і суправаджае ўсё жыццё. У нашай дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы.
Гэта мерапрыемства было вельмі цікавым і пазнавальным як для выхаванцаў, так і для педагогаў. На працягу тыдня дзеці ўдзельнічалі ў розных занятках і гульнях, накіраваных на развіццё навыкаў зносін на беларускай мове. Выхавальнікі падрыхтавалі тэматычныя гутаркі, расказвалі казкі і вершы на роднай мове,